Тыдзень роднай мовы - Высоко-Литовский ясли сад
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Тыдзень роднай мовы

Тыдзень роднай мовы

З 19 па 23 верасня 2022г. у дзяржаўнай установе адукацыі “Высока-Літоўскі дзіцячы сад” праводзіўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

На працягу тыдня выхавальнікі размаўлялі з дзецьмі на беларускай мове, праводзіліся беларускія народныя гульні як у групах, так і на прагулцы: “Жабкі і бусел”, “Вожык і мышы”, “Міхасік”, “Белы бусел”, “Адгадай, чый галасок” і іншыя.

19.09 ва ўсіх групах дзецям чыталі песні, калыханкі, забаўлянкі на беларускай мове. Дзецi спецыяльнай групы пераказвалi беларускую казку "Зайкава хатка" з дапамогай мнематаблiц.

20.09 быў праведзены конкурс малюнкаў “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю”, дзе прынялі удзел выхавальнікі разам з бацькамі сярэдняй, спецыяльнай і старэйшай груп.

21.09 у групах прйшоў паказ лялечнага тэатра па беларускіх народных казках:

“Рэпка” (першая малодшая група);

“Каза-манюка” (сярэдняя група);

“Курачка-рабушачка” (другая малодшая група);

“Пых” (спецыяльная група);

“Як кот звяроў напалохаў” (старэйшая група). 

22.09 для дзяцей усіх груп быў арганізаваны прагляд мультфільма на беларускай мове “Беларуская азбука”. 

23.09 у сярэдняй, спецыяльнай і старэйшай групах прайшлі заняткі на тэму “Па старонках роднай мовы” з выкарыстаннем твораў вуснай народнай творчасці.

Мэта: паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа праз розныя віды дзіцячага фальклору: вершаванага, празаічнага, гульнявога, музычнага; выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова; далучаць дзяцей да вытокаў беларускай духоўнай культуры. 

На працягу тыдня для педагогаў была арганізавана выстава беларускіх выданняў “Сэрцам роднага слова краніся”, дзе былі прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў, вучэбныя наглядныя дапаможнікі на беларускай мове. 

На інфармацыйным стэндзе сярэдняй і старэйшай груп, а таксама на сайце ўстановы адукацыі былі размешчаны кансультацыі для бацькоў з QR-кодамі на тэмы: “Чытанне як сродак рознабаковага развіцця асобы дзіцяці”

Першая малодшая група

Другая малодшая група

Сярэдняя група

Спецыяльная  група

Старэйшая  група